Міжнародны дзень роднай мовы – свята, якое з 2000 году адзначаецца штогод 21 лютага.
Гэта дата была абрана таму, што у гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтау, якія змагаліся за прызнанне бэнгальскай мовы у якасці дзяржаунай ва усходнім Пакістане, які з 1971 году стау асобнай дзяржавай Банглядэш. Гэты дзень адзначаецца у Банглядэш як дзень памяці пра падзеі 1952 году.
Дні роднае мовы пачалі ладзіцца дзяржаунымі установамі Беларусі толькі ад часу залічэння у 2009 годзе Арганізацыяй Аб’яднаных Народау па пытаннях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных. Ад таго часу бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоуных выданняу. Музэі ладзяць публічныя чытанні беларускамоуных творау мастацкае літаратуры пісьменнікамі, акторамі, мастакамі і дзяржаунымі дзеячамі.