Беларускамоўны дзень

Кожны чацвер выхавацелi ў нашай установе праводзяць дзень беларускага маўлення. Заняткі па развіцці беларускага маўлення праходзяць ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак. У гэтым годзе была арганiзавана выстава мастацкай лiтаратуры для дзяцей «Беларуская мова – цудоўная мова», на якой дарослыя i дзецi змаглi пазнаемiцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў, напісаных на роднай мове.

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

  Мой родны кут, як ты мне мілы!..

 Забыць цябе не маю сілы!

 Не раз, утомлены дарогай,

 Жыццём вясны мае убогай,

 К табе я ў думках залятаю

 І там душою спачываю.

 О, як бы я хацеў спачатку

 Дарогу жыцця па парадку

 Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,

 Сабраць з дарог каменні тыя,

 Што губяць сілы маладыя, –

 К вясне б маёй хацеў вярнуцца.

Перейти к содержимому
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться
Политика конфиденциальности